Be:TitlePage2007

Материал из Linux Vacation/Eastern Europe (LVEE).

English Руская Polski Esperanto Українська Lietuvių

Содержание

Што такое LVEE

14-17 чэрвеня адбудзецца чарговы міжнародны з'езд і канферэнцыя «Linux Vacation / Eastern Europe» (LVEE 2007). Мерапрыемства злучае зносіны і актыўны адпачынак энтузіястаў свабоднага праграмнага забеспячэння і ў прыватнасці Linux.


Арганізатарам LVEE 2007 з'яўляецца Minsk Linux Users Group пры падтрымцы актывістаў з Гародні і Берасця.

Спонсары:

iponweb.gif sam.gif velesys.gif blrsoft.gif velcom.gif


LVEE 2007 Інфармацыя

Праграма

LVEE 2007 прадугледжвае трохдзённую канферэнцыю па свабодным праграмным забеспячэнні, а таксама канцэрт і адпачынак на прыродзе.

Канферэнцыя

Праграма прадугледжвае двухдзённую міжнародную практычную канферэнцыю, прысвечаную пытанням свабоднага праграмнага забеспячэння. Фармат - даклады і workshop-ы. Дакладчыкі маюць доступ да канферэнц-залі, праектара, гуку. Да пачатку канферэнцыі плануецца выданне электроннай версіі збора тэзісаў і спецынумара часопіса "Сетевые решения".

Магчымы і завочны ўдзел у канферэнцыі: Ваш даклад будзе апублікаваны ў спецнумары часопіса "Сетевые решения", прысвечаным LVEE-2007. Гэтае правіла дзейнічае для дакладаў і тэзісаў, дасланых да 5 мая. Даклады, дасланыя пасля гэтай даты, могуць быць надрукаваныя ў наступных нумарах "Сетевых решений". Аўтарам надрукаваных матэрыялаў выплацяць ганарары.

Аўтары дакладаў вызваляюцца ад рэгістрацыйнага ўнёска.

Аргкамітэт абвясціў прэмію за найлепшы даклад.

Тэзісы дакладаў прымаюцца да 1 чэрвеня.

Аўтарам прапануем пазнаёміцца з правіламі афармлення і выкладу тэзісаў.

Можна пазнаёміцца і з матэрыяламі канферэнцыі 2006 года!

Месца

Турыстычная база "Хімік" у ваколіцах Гародні (як і ў 2005 годзе).

Цэнтралізаваны завоз

Будзе арганізаваная цэнтралізаваная дастаўка з Мінска і Гародні ў першы дзень фестывалю, а таксама цэнтралізаванае вяртанне ў апошні дзень.

Экскурсія

Гародня - адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі. Сёння гэта — унікальны горад, багаты на гістарычныя, архітэктурныя і культурныя помнікі. Мы прапануем экскурсію па старой частцы горада. Падрабязнасці (месца, экскурсавод, транспарт) стануць вядомымі пазней. Калі жадаеце паўдзельнічаць, пазначце гэта ў заяўцы на канферэнцыю.

Размяшчэнне

Удзельнікі будуць жыць у 2-х альбо 3-х месцавых нумарах, з усімі зручнасцямі, канферэнц-залай з неабходным абсталяваннем, спартовай пляцоўкай, возерам з пясчаным пляжам, саунай, вялікай колькасцю бяседак і мангалаў, чароўным сасновым лесам і, галоўнае, – поўнасцю без доступу да Інтэрнэта – ідэальныя ўмовы для чалавечых зносін і адпачынку.

Сілкаванне

У санаторыі будзе арганізаванае трохразовае сілкаванне. Калі хтосьці мае пэўныя патрабаванні да ежы (з-за дыеты, вегетарыянства і інш.) - паведамце пра гэта папярэдне альбо вязіце свае прадукты. Піва ў кошце сілкавання не ўлічана і купляецца за свае грошы.

Рэгістрацыя

На з'езд запрашаем у першую чаргу ўдзельнікаў праектаў па распрацоўцы і распаўсюдзе свабоднага ПЗ, а таксама ўсіх, хто трымаецца філасофіі інфармацыйнай свабоды. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - 1 чэрвеня.

Арганізацыйны ўнёсак

Арганізацыйны ўнёсак з аднаго ўдзельніка складае 50 000 BRB (25$) на 4 дні (уключна з выдаткамі на мяшканне ў санаторыі і ежу). Таксама магчымая скарочаная двухдзённая форма ўдзелу, для якой арганізацыйны ўнёсак складае 30 000 BRB (15$). Унёсак аплачваецца пры рэгістрацыі.

Як было сказана вышэй, для дакладчыкаў канферэнцыі ўдзел бясплатны.

Кантакты

Усю інфармацыю пра LVEE 2007 можна атрымаць на сайце http://lvee.org.by.

Пытанні, прапановы і заўвагі можна дасылаць на адрас lvee@lvee.org.by альбо ў спіс ліставання maillist@lvee.org.by. Каб напісаць у спіс ліставання, трэба спачатку зарэгістравацца на яе інфармацыйнай старонцы.
Калі-нікалі ўдзельнікаў арганізацыйнага камітэта можна ўбачыць на канале #lvee у сетцы bynets

Канцэрт


Склад арганізацыйнага камітэта

  • Андрэй Кірыленка aka IceD^ - мяшканне, сілкаванне, арганізацыйныя пытанні на месцы
  • Макс Грыгор'еў aka FWD - транспартаванне
  • Дзмітры Косцюк - канферэнцыя, сайт, пераклад інфармацыі
  • Яўген Кажухоўскі aka Ugenk - хостынг, домен, рэгістрацыйная форма
  • Уладзімір Шахаў aka mend0za - фінансы, пастаноўка задач, развязанне іншых пытанняў
  • Аляксандр Варахоб aka sunny_s - эмблема фэстывалю, малюнак на саколкі
  • vjuen - спецнумар "Сетевых решений"
  • Сяргей Доўнар aka slyder - інтэрнэт на канферэнцыі
  • Марыся Агібалава - пераклад, рэдактура сайту

Спіс адкрыты для пашырэння.

Падаць заяўку на ўдзел

Каб зарэгістравацца ўдзельнікам, запоўніце форму. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 чэрвеня.

Калі нешта не цалкам зразумела, можаце спытаць па адрасе mailto:lvee@lvee.org.by

З павагай,

Арганізацыйны камітэт «Linux Vacation / Eastern Europe».

Личные инструменты